У адным цудоўным садзе расло шмат прыгожых кветак. Раслі ў гэтым садзе два куста руж: белая і чырвоная. Белая ружа глядзела на чырвоную і думала пра тое, якая ж яна прыгожая.
- О, калі б я была чырвонай, а не белай я была б шчаслівая!- і ціхенька ўздыхала.
А чырвоная глядзела на белую і ёй хацелася быць белай, пяшчотнай, паветранай.
- Ну, чаму я чырвоная? Як гэта несправядліва! - шкадавала чырвоная ружа.
