ЛЕТНІЯ ШКОЛЫ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА ДЛЯ МОЛАДЗІ Ў ВІЛЬНІ
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасьцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2010 год.
У межах праграмы Школы ўдзельнікі азнаёмяцца зь гісторыяй і філязофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Выкладчыкамі Школы будуць прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацыяў Беларусі ды іншых краінаў, вядомыя й аўтарытэтныя спэцыялісты ў галіне правоў чалавека й права.