Школа по правам человека для молодежи в Вильнюсе

ЛЕТНІЯ ШКОЛЫ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА ДЛЯ МОЛАДЗІ Ў ВІЛЬНІ

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасьцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2010 год.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі азнаёмяцца зь гісторыяй і філязофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі Школы будуць прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацыяў Беларусі ды іншых краінаў, вядомыя й аўтарытэтныя спэцыялісты ў галіне правоў чалавека й права.

Месца правядзеньня: Літва, г.Вільня. Працоўныя мовы: беларуская ды расейская.

Тэрміны правядзеньня летніх Школаў па правах чалавека:
Школа 4: 1–9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 27 чэрвеня ўключна).

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на аплату візаў і страхавых полісаў, праезд, пражываньне й харчаваньне ўдзельнікаў.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 18 да 25 год.

Вход в систему