Навучальны візіт ў Гдыню

“Цэнтар супрацоўніцтва моладзі” сумесна з гарадзкім саветам Гдыні арганизуюць праграму "Навучальны візіт ў Гдыню". У межах праграмы маладыя людзі з Беларусі могуць наведаць Гдыню (Паморскае ваяводзтва, Польшча) ў фармаце двухтыднёвай навучальнай паедзкі.

Узрост удзельнікаў - ад 18 гадоў.

Праграма навучальнага візыту складаецца з нефармальных сустрэчаў з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацыяў, польскімі студэнтамі ды іншымі, што дазваляе ўсталяваць жывыя зносіны, задаць пытаньні ды паглядзець знутры на дзейнасьць розных установаў.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі, зьвязаныя з удзелам у праграме, а таксама спрыяюць у атрыманні бесплатнай візы.

Нагадаем, што "Навучальны візіт ў Гдыню" - першая праграма, па якой нашыя валанцёры пачалі ўдзельнічаць у замежных паездках.
==

Комментарии

Чарговы навучальны візіт у Гдыню адбудзецца 3-14 красавіка 2017.

Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2017.

Бліжэйшы навучальныя візіты адбудуцца 2-13 кастрычніка і 13-24 лістапада 2017 г. Заяўкі прымаюцца да 18 чэрвеня 2017. Умовы такія ж самыя, як заўсёды.

Бесплатная шэнгенская віза.

Вход в систему