Творчыя вандроўкі

Шаноўныя сябры, рады паведаміць, што на працягу вясны і лета для ўдзельнікаў фестываля "Каласы пад сярпом Тваiм" (музычная намінацыя) адбудзецца шэраг творчых вандровак. Плануюцца паездкі ў Аўстрыю, Чэхію і Эстонію, таксама чакаем падцьверджання ад партнёрскіх арганізацый Літвы і Польшчы.

Для ўдзелу ў вандроўке неабходна мець музычную праграму на 20-40 хвілін. Праслухоўванні ўдзельнікаў адбываюцца кожную нядзелю ў Царкве Ўзнясення падчас вячэрняга багаслужэння (па папярэдняй рэгістрацыі).

Заяўкі прымаюцца на адрас, з якога прыйшло гэтае пісьмо.

Пакуль што ёсць інфаімацыя пра вандроўкі толькі для ўдзельнікаў музычнай намінацыі. Для майстроў выяўленчага мастацтва інфармацыя будзе трохі пазней.

вандроўка
=

Комментарии

- 25-31 сакавіка - Вена, Аўстрыя
- 23-24 красавіка - Польшча (чакаем падцьверджання)
- Красавік (пасля 20) - Прага (праезд за свой кошт)
- Красавік (або травень) - Вільнюс
- Чэрвень - Эстонія
- 23-31 жніўня - Францыя (заяўкі прымаюцца да 20 красавіка)
- Таксама чакаем пацверджанне ад Польшчы (красавік або май)

Дасылайце заяўкі, месцы пакуль што ёсць.

Таксама на красавік і травень запланаваныя некалькі паездак па Беларусі.

Атрымліваецца, у красавіку-маі ў нас кожны тыдзень мерапрыемства

Вход в систему