Царква Ўзнясення запрашае дзяцей 6-16 год да Святочнай праграмы. Будзе Святочны бал, падарункі і прызы. Далучайцеся, будзе крута! Святочная праграма прадоўжыцца да Свята Тройцы.
Для таго каб атрымаць запрашэнне, трэба прайсці анлайн-марафон (на беларускай мове).
Што такое анлайн-марафон
Сутнасць праграмы ў тым, што дзеці (можна разам з дарослымі) праглядаюць фільм пра Вялікдзень, а пасля адказваюць (анлайн) на пытанні розных узроўняў складанасці. Хто пройдзе чатыры ўзроўні - той атрымлівае скрыначку з падарункам ад царквы Ўзнясення.