Шаноўныя сябры!
Аргкамітэт фестывалю “Каласы пад сярпом Тваім” нагадавае, што заяўкі на фестываль прымаюцца да 1 верасня. Калі вы збіраецеся прыняць удзел, то паспяшайцеся, каб не спазніцца. Звярніце таксама увагу на тое, што заяўка абавязкова павінна утрымліваць фамілію, імя удзельніка і іньшую абавязковую інфармацыю (падрабязна пра заяўку глядзіце тут (http://nd.zolak.org/node/770)
Таксама журы фестывалю просіць усіх, хто адпраўляў свае работы на конкурс, праверыць, ці ёсць Вашыя работы на сайце і ў спісах на галасаванне. Калі Вашых работ там няма, то магчыма, што заяўка не утрымлівала ўсёй неабходнай інфармацыі. Праверце, калі ласка, Вашыя заяўкі, пры неабходнасці накіруйце іх яшчэ раз. Конкурсныя работы можна глядзець тут http://nd.zolak.org/konkurs, прагаласаваць можна тут http://nd.zolak.org/golos.
Калі ў Вас ёсць якія-небудзь цяжкасці з перадачай заяўкі на удзел у Фестывалі - пішыце, супрацоўнікі Аргкамітэту дапамогуць Вам вырашыць пытанні.
=
З павагай, Аргкамітэт фестывалю “Каласы пад сярпом Тваім”
