Двухдзённы семінар пра смяротнае пакаранне 12-13 красавіка

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на вялікі двухдзённы семінар "Што мы ведаем пра смяротнае пакаранне?" 12-13 красавіка 2014.

Як адбываецца следства? Дзе ўтрымліваюць зняволеных? Па якіх крытэрах выносяць прысуд? Як прыводзіцца ён у выкананне?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна атрымаць падчас вялікага двухдзённага семінару 12-13 красавіка.

Праграму вядуць былыя зняволеныя, прадстаўнікі праваабарончых аб’яднанняў, былыя адвакаты, а таксама журналісты з імем і досведам працы ў тэме.

Раім Вам зарэгістравацца ужо сёння, бо колькасць месцаў абмежаваная.

Пачатак - 12 красавіка а 12 гадзіне.
=

Вход в систему