Стыпэндыя Фонду Бадэн-Вюртэмбэрга: вучоба й практыка ў ФРГ

Стыпэндыі Фонду Бадэн-Вюртэмбэрга могуць маладыя людзі зь сярэдняй прафэсійнай або тэхнічнай адукацыяй, якія толькі пачынаюць кар'еру. Дзякуючы падтрымцы фонду, яны могуць прайсьці вытворчую практыку на адным зь нямецкіх прадпрыемстваў і / ці працягнуць сваю адукацыю ў Германіі. У ліку пераваг стыпэндыі - знаёмства са стылем працы на нямецкіх фірмах, удасканаленьне ведаў нямецкай мовы, павышэньне прафэсійнай кваліфікацы.

Памер стыпендыі складае ад 800 да 900 эўра ў месяц, ён уключае ў сябе выдаткі на пражываньне, харчаваньне й праезд. Пры неабходнасьці стыпэндыятам даюць магчымасьць наведваць моўныя курсы. Дадатковая сума, вылучаемая фондам для гэтай мэты, не перавышае 500 эўра. Стыпэндыятам таксама аплочваюць курсы павышэньня кваліфікацыі й прадугледжанае практыкай дадатковае навучаньне. Час праходжаньня практыкі складае ад двух да шасьці месяцаў, тэрмін навучаньня - ад двух да адзінаццаці месяцаў.

Галоўнае патрабаваньне да суіскальнікаў - дыплём аб сярэдняй спэцыяльнай адукацыі. Заяўкі прымаюцца чатыры разы на год - да 31 сакавіка, 30 чэрвеня, 30 верасьня або 31 сьнежня.

Вход в систему