Курс па жаночым лідэрстве

Forum SYD (Швецыя) і Міжнародны Рэспубліканскі Інстытут (IRI) абвесьцілі прыём заявак для ўдзелу ў курсе па лідэрстве для маладых грамадзкіх актывістак зь Беларусі "Пашырэньне магчымасьцяў жанчынаў у НДА".

Працягласьць курсу 5 месяцаў.

Патрабаваньні да ўдзельніц:

  • - Жанчыны ва ўзросьце ад 22 да 35 гадоў, якія зьяўляюцца ўдзельніцамі ці валанцёркамі грамадзкіх арганізацыяў;
  • - якія маюць вышэйшую адукацыю і/або шматгадовы добраахвотніцкі альбо працоўны досьвед (тры-пяць год) у грамадзкіх арганізацыях.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на навучаньне, праезд, пражываньне і харчаваньне.

Што неабходна для ўдзелу

  1. Каб узяць удзел, неабходна даслаць кароткі матывацыйны ліст (1 старонка фармату А4) на ангельскай, расейскай, ці беларускай мове з тлумачэньнем прычынаў, па якіх Вы жадаеце ўзяць удзел у дадзеным курсе
  2. таксама неабходна пазначыць, якія праблемы/пытаньні Вас, як грамадзкую актывістку, хвалююць ў большай ступэні, грунтуючыся на Вашым папярэднім досьведзе ў НДА або атрыманай адукацыі; прапановы па актуальных гендэрных пытаньнях, якія варта было б абмеркаваць падчас курсу;
  3. рэзюмэ з канкрэтным указаньнем на тое, якую арганізацыю Вы прадстаўляеце і зь якой тэматыкай працуеце.

Апошні тэрмін падачы заявак:

Заяўкі прымаюцца да 9 сакавіка 2014 году.
=

Вход в систему