«Менская міжнародная медыяшкола» разам з «Чэшскай асацыяцыяй мэдыятрэнераў» запрашае да ўдзелу ў навучальнай відэапраграме «Грамадзянскія супольнасьці Беларусі». Мэта праграмы – стварэньне сэрыі інфармацыйных відэасюжэтаў аб дзейнасьці грамадзянскіх супольнасьцяў у Беларусі.
Праграма складаецца з навучальна-практычных трэнінгаў і кансультацыяў.
Трэнінг адбудзецца 17–22 лютага 2014 году ў Менску.
У межах праграмы ўдзельнікі будуць займацца распрацоўкай і падрыхтоўкай кароткіх інфармацыйных відэасюжэтаў, якія дазволяць лепш зразумець (убачыць) стан трэцяга сэктару ў Беларусі: тэматычныя сюжэты (гісторыі), сюжэты аб пэўных персонах і значных падзеях або інтэрвію з прадстаўнікамі грамадзянскіх супольнасьцяў.
Вітаюцца заяўкі ад двух чалавек ад арганізацыі для працы ў камандзе над стварэньнем відэа.
Апошні тэрмін падачы заявак: 14 лютага 2014 году.
==
