Майстар-клас “Стварэньне дакумэнтальнага відэасюжэту”

Майстар-клас скіраваны на тое, каб даць удзельнікам магчымасьць прафэсійна напісаць сцэнар для свайго дакумэнтальнага відэасюжэту на сацыяльна ці культурна значную тэму. Пасьля гэтага ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць і неабходныя навыкі, каб зьняць і змантаваць свой відэасюжэт.

Праграма навучаньня складаецца з дзьвюх частак:

  • 1) распрацоўка сцэнару тэмы (гісторыі),
  • 2) навучаньне здымкам і мантажу.

Майстар-клас праводзіць “Менская міжнародная мэдыяшкола” сумесна з чэскай асацыяцыяй незалежных мэдыятрэнэраў (PIMTA).

Дата: Першая частка пройдзе 16-20 сьнежня 2013 году ў Менску.

Вітаюцца заяўкі ад двух чалавек ад арганізацыі для працы ў камандзе.

Апошні тэрмін падачы заявак: 12 сьнежня 2013 году да 17.00.
=

Вход в систему