200 стыпэндыяў для беларусаў для навучаньня ў Еўропе

Стыпэндыяльная праграма Эўрапейскіх стыпэндыяў для маладых беларусаў (ESSYB) мае за мэту садзейнічаць разьвіцьцю Беларусі шляхам прадстаўленьня маладым людзям доступу да вышэйшай адукацыі згодна з агульнапрызнанымі міжнароднымі акадэмічнымі стандартамі.

Кандыдат павінен быць грамадзянінам Беларусі.

Прыярытэтнымі галінамі зьяўляюцца: права, эканоміка і сацыяльныя навукі, бізнэс, адукацыя, прыродазнаўства, мэдыцына, інжынэрыя, але прымаюцца заяўкі й у іншых галінах.

Стыпэндыя пакрывае выдаткі на навучаньне, праезд і пражываньне ад пачатку да канца перыяду навучаньня.

Каб атрымаць стыпэндыю неабходна:

  • - Абраць ад аднаго да трох унівэрсытэтаў і праграму згодна зь цікаўнасьцямі;
  • - Запоўніць анляйн форму на атрыманьне стыпэндыі праз лінк My Page на сайце праграмы;
  • - Кандыдаты, якія пройдуць папярэдні адбор будуць запрошаныя на інтэрвію ў Вільне, якое мае адбыцца з 13 па 26 студзеня 2014 году. Запрашэньне будзе дасланае на электронны адрас праз My Page.


Падрабязней...

Апошні тэрмін падачы заявак: 6 сьнежня 2013 году.
=

Комментарии

Есть справочник европейских стипендиальных программ, кому надо - пишите.

Вход в систему