Дакумэнтальнае відэа - навучальны трэнінг

«Менская міжнародная медыяшкола» сумесна з чэшскай асацыяцыяй незалежных трэнераў «PIMTA» запрашае на навучальны трэнінг па стварэньні дакумэнтальнага відэа. Трэнінг уяўляе з сябе частку навучальнай праграмы і прадугледжвае магчымасьць далейшых заняткаў, кансультацыяў і рэсурснай падтрымкі для стварэньня дакумэнтальных відэасюжэтаў і фільмаў, якія будуць рэкамендаваныя для паказу на чэшскім тэлебачанні.

Трэнінг пройдзе 21–24 кастрычніка 2013 году ў Менску.

Адна з важных умоваў удзелу ў трэнінгу – прысутнасьць на працягу ўсіх дзён навучаньня.

Падчас трэнінгу ўдзельнікі атрымаюць наступныя веды і навыкі:

  • - Прафэсійныя прыёмы працы з камерай;
  • - Кампазіцыя кадра;
  • - Сьвятло. Вулічныя здымкі і здымкі ў памяшканьні;
  • - Этап post production відэа (тэхніка мантажу);
  • - Асноўныя правілы мантажу. Паняцьце секвэнцыі.

Заяўкі прымаюцца да 14 кастрычніка 2013 (17.00)
==

Вход в систему