Семінар для педагогаў ды іншых зацікаўленых у тэме асобаў

Тэматыка сэмінара будзе сканцэнтраваная вакол тэмаў сацыяльнай справядлівасьці, каштоўнасьці жыцьця, пазьбяганьня агрэсіі ды стварэньня добразычлівай, спрыяльнай для разьвіцьця і навучаньня атмасфэры.

Семінар адбудзецца 22–24 чэрвеня пад Мінскам.

Удзел у сэмінары дазволіць:

  • – даведацца пра сучасныя падыходы да ацэнкі якасьці навучаньня, пра ключавыя кампэтэнцыі ды ролю грамадзянскіх кампэтэнцый у выхаваньні асобы вучня;
  • – пазнаёміцца з мэтадамі разьвіцьця крытычнага мысьленьня на ўроку і па-за ім;
  • – пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, а таксама рознымі формамі і мэтадамі працы з тэмай сацыяльнай справядлівасьці, каштоўнасьці жыцьця;
  • – пазнаёміцца з працай найлепшых пэдагогаў Беларусі ў тэме грамадзянскай адукацыі ў школе, падзяліцца сваім досьведам, абмеркаваць праблемы;
  • – сустрэцца з прадстаўнікамі іншых плятформаў фармаваньня грамадзянскіх кампэтэнцыяў: сацыяльнай рэклямы, юрыдычнай дапамогі, рэлігійных арганізацыяў, аўтарамі фільмаў, ролікаў, візуальнай рэклямы на сацыяльна-значную тэматыку;
  • – распрацаваць праекты адукацыйных мерапрыемстваў па рэалізацыі зьместу сэмінара ў сваёй адукацыйнай дзейнасьці.

Апошні тэрмін падачы заяўкі: 17 чэрвеня 2013 году.

Семінар арганізуюць Грамадзкае аб’яднаньне «Таварыства беларускай школы», сайт «Nastaunik.info» пры падтрымцы іншых адукацыйных арганізацыяў.
==

Вход в систему