1-3 кастрычніка 2013 году ў Любліне (Польшча) адбудзецца Кангрэс Усходне-Эўрапэйскіх ініцыятываў. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі краінаў-удзельніцаў Усходняга Партнэрства — як тыя, хто працуе ў НДА, так і тыя, хто працуе у дзяржаўных установах.
Асноўныя тэмы Кангрэсу: “Культура ва Ўсходнім Партнэрстве”, “Сумленнае кіраваньне”, “Адукацыя”, “Сацыяльныя інавацыі”, “Грамадзянская супольнасьць”, “Карпаратыўная сацыяльная адказнасьць”, “Турызм” і г.д.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 верасьня 2013 году ці да 15 жніўня, калі ўдзельніку патрэбная віза.
Па ўсіх пытаннях пішыце сюды.
==
