Летняя школа для моладзі ў Літве

Беларуская праваабарончая школа запрашае да ўдзелу ў Летніх школах на 2013 год. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі.

Узрост:

ад 18 да 25 гадоў. Група будзе сфармаваная з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове.

Месца правядзеньня:

Беларускі Дом правоў чалавека, Літва (Вільня).

Працоўныя мовы:

беларуская і расейская.

Тэрміны правядзеньня:

Школа першага набору
1 – 9 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 7 чэрвеня ўключна)

Школа другога набору
10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня ўключна)

Школа трэццяга набору
23 - 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 21 чэрвеня ўключна)

Школа чацьвертага набору
1 – 9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 28 чэрвеня ўключна)

Каб узяць дзел, неабходна запоўніць анкету, якая высылаецца па запыту, а таксама атрымаць рэкамэндацыйны ліст ад кіраўніка раённай суполкі.

Па ўсіх пытаннях пішіце сюды.
==

Вход в систему