Семінар «Хрысціянства ў СМІ» адбудзецца 2–3 сакавіка ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца у першую чаргу тыя, хто зацікаўлены адлюстраваннем рэлігійнай тэматыкі ў мірскіх мас-медыя (прэсе, радыё, тэлебачанні, інтэрнэце).
Мэта семінара: раскрыць магчымасці ўзаемадзеяння паміж свецкімі медыя і хрысціянскімі супольнасцямі, а таксама пазнаёміцца з практычнымі метадамі асвятлення духоўнай тэматыкі ў СМІ.
У праграме семінара прадугледжаны практычна арыентаваныя даклады, заняткі ў тэматычных групах, дыскусійныя форумы, разбор казусаў і знаёмства з практычнымі прынцыпамі аптымальнага адлюстравання рэлігійнай тэматыкі ў мірскіх СМІ.
Па ўсіх пытаннях пішыце сюды http://nd.zolak.org/contact (ці на адрас, з якога прыйшло гэтае пісьмо).
==
Прэсслужба
