Вядучыя журналісты-практыкі сусьветных і беларускіх СМІ запрашаюць журналістаў на курс “Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі”.
Пасьля заканчэньня курса слухачы будуць ведаць:
— чым адрозніваюцца інфармацыйныя жанры ад аналітычных і мастацка-публіцыстычных;
— што такое навіна, і як павінен журналіст будаваць сваю «піраміду»;
— яікя пытаньні «выстрэльваюць», і як здабыць каштоўную інфармацыю ў самага складанага суразмоўцы;
— як структаваць рэпартаж і чым дасягаецца «эфэкт прысутнасьці».
Курс «Сакрэтны код» распачнецца 19 студзеня й завершыцца 9-10 сакавіка.
Курс складаецца з заняткаў, майстар-класа замежнага трэнэра й сустрэчы зь вядомым рэпарцёрам. У межах курсу прадугледжанае наведваньне адной зь беларускіх рэдакцыяў.
Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2013 году.
Звяртацца да кіраўніка сваёй суполкі.
