Конференция в Варшаве

Цэнтар імя прафэсара Браніслава Герэмека і Асамблея НДА запрашаюць да ўдзелу ў канфэрэнцыі «Эўропа й Злучаныя Штаты ў зьменьлівым сьвеце», якая адбудзецца ў Варшаве 16-17 верасьня 2010 году. Канфэрэнцыя арганізуецца супольна зь Міністэрствам замежных справаў Польшчы.

Беларускай дэлегацыі будзе кампэнсаваны праезд, пражываньне, а таксама будуць арганізаваныя сустрэчы ў польскіх няўрадавых арганізацыях, органах самакіраваньня й сродках масавай інфармацыі.

Пэрыяд азнаямляльнага візыту адбудзецца з 12 па 18 верасьня. Месца візыту: Варшава й яе навакольле.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца жыхары Беларусі ва ўзросьце да 35 год – маладыя прафэсіяналы, грамадзка-актыўныя людзі, якія цікавяцца праблематыкай міжнародных стасункаў.

Апошні тэрмін падачы заявак: 14 ліпеня 2010 году.

Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 20 ліпеня ў Менску.
.

Вход в систему