Сэмінар для журналістаў па гісторыка-культурнай спадчыне

Асацыяцыя габрэйскага гістарычнага інстытута ў Польшчы, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, пры падтрымцы агульнанацыянальнай праграмы “Будзьма беларусамі” запрашае да ўдзелу супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі рознай формы ўласнасьці і незалежных журналістаў на навучальны сэмінар “Асьвятленьне праблемаў захаваньня і інтэрпрэтацыі мультыкультурнай спадчыны Беларусі ў сродках масавай інфармацыі”.

Сэмінар пройдзе 13 – 14 верасьня 2012 году.

Заняткі будуць праводзіцца спэцыялістамі ў галіне журналістыкі і гісторыка-культурнай спадчыны з Польшчы і Беларусі.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць заяўку, у якой пазначыць імя, прозьвішча, месца жыхарства (населены пункт), месца працы, кантакты (тэлефон, мэйл).

Апошні тэрмін падачы заявак: 5 верасьня 2012 году.

Вход в систему