Віктарына па ведах аб ЗША

Амбасада ЗША ў Беларусі абвесьціла віктарыну па ведах культуры, гісторыі, утварэньня і геаграфіі ЗША.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Удзельнікі мусяць самастойна сфармаваць каманды па чатыры чалавекі і рэгістравацца да ўдзелу гатовымі камандамі з назвамі. Адзіная ўмова – у кожнай з камандаў мае быць хоць адзін выпускнік праграмы абмену, якая праводзіцца Дзярждэпартамэнтам ЗША ў Беларусі. Рэгістравацца можна таксама і гледачамі.

Віктарына пройдзе 7 верасьня 2012 году а 17.30 па адрасе: г.Менск, вул.Старавіленская, 46.

Вход в систему