ПРАГРАМА СТУДЭНЦКАГА АБМЕНУ НА 2010-2011 АКАДЭМІЧНЫ ГОД

Праграма абмену для студэнтаў вышэйшых навучальных установаў (UGRAD) зьяўляецца праграмаю Бюро па справах адукацыі й культуры Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ды адмініструецца Радаю міжнародных навуковых дасьледваньняў і абменаў (IREX). Праграма дае магчымасьць студэнтам першых, другіх ды трэціх курсаў зь Беларусі навучацца цягам акадэмічнага году ва ўнівэрсытэтах альбо двухгадовых ці чатырохгадовых каледжах ЗША. Удзельнікі адбіраюцца шляхам адкрытага конкурсу.

Студэнты, якія на час падачы дакумантаў на конкурс зьяўляюцца першакурснікамі, будуць пражываць у амэрыканскай сям'і альбо студэнцкім інтэрнаце ды будуць навучацца ў двухгадовым каледжы. Студэнты, якія на час паданьня дакумантаў навучаюцца на другім ці трэцім курсах, будуць жыць у студэнцкім інтэрнаце ды навучацца у чатырохгадовым каледжы ці ўнівэрсытэце.

Спэцыяльнасьці:

Антрапалёгія, бізнэс, бухгальтарскі ўлік, геалёгія, эканоміка, журналістыка ды СМІ, інжынэрыя, кампутаровыя дыстыпліны, крымінальнае права, мэнэджмэнт гатэльнай ды рэстарацыйнай гаспадаркі, мэнэджмэнт аховы навакольнага асяродзьдзя, мэтадалёгія адукацыі, міжнародныя зносіны, паліталёгія, права, псыхалёгія, сельская гаспадарка, сацыялёгія, фізіка, хімія ды іншыя.

Дакуманты на ўдзел у праграме можна падаць анлайн.
Апошні тэрмін падачы анкетаў: 7 сьнежня 2009 году да 17.00.
Каб атрымаць анкету пішыце сюды: http://nd.zolak.org/contact.
т. +375 29 501-87-81

Комментарии

А в программе участвуют все или только дети-сироты?Может есть какие-то программы для подростков? Надеюсь эта программа будет действовать и в дальнейшем...

Мы не делаем разницы между приемными детьми и родными. Все дети хорошие и достойны всего лучшего.

Вход в систему