Кодекс этики
1. Стаўленне да справы
Асноўнае правіла № 1: "Той, каму можна даверыцца ў малым, не падвядзе і ў вялікім". (Евангелле Лукі 16:10)
- 1.1. Мы служым (але не прыслужваем). Тое, што мы робім - робім не толькі для сябе, але і для іншых
- (1-е Пасланне да Карынфянаў 10:24)
- 1.2. Мы імкнемся ва ўсім быць лепшымі.
- 1.3. Мы робім не проста добра, а вельмі добра. (да Каласянаў 3:23)
- 1.4. Мы вельмі шануем наша добрае імя і пазбягаем ўсяго, што можа паставіць яго пад пагрозу. (Кніга Прытчаў Саламона 22: 1)
- 1.5. Пры ўзнікненні любых сумненняў мы заўсёды робім правільна, незалежна ад таго, якую цану давядзецца заплаціць. (1 Пятра 22: 1)
- 1.6. Мы шукаем спосаб зрабіць, а не нагоду не рабіць і не апраўданне, чаму не зрабіў (Мф 25:15).
- 1.7. Пры абмеркаванні пытанняў ўлічваецца меркаванне ўсіх удзельнікаў (Пр 24:6).
- 1.8. Рашэнне прымае той, хто нясе за яго адказнасць. (І адказвае за рашэнне той, хто яго прыняў) Быц 3:12, Др.З 30:19, Лк 16:10).
- 1.9. Мы прыкладаем ўсю дбайнасьць, каб выканаць прынятае рашэнне. Прынятае рашэнне ёсць абавязковым для выканання (І.Нав. 18:3).
- 1.10. Мы не апраўдваемся. Калі вінаватыя - то не апраўдваемся, а выпраўляем памылкі. Калі не вінаватыя - то няма патрэбы і апраўдвацца (Матф.26: 62).
2. Узаемаадносіны
Правілы ўзаемаадносінаў з'яўляюцца больш важнымі, чым правілы працы. Асноўнае правіла: "Як хочаце, каб рабілі вам людзі, так і вы ім рабіце".
У нас Вас ніхто не будзе падманваць, абражаць або неяк яшчэ крыўдзіць. Але Вам будуць дапамагаць, падтрымліваць, ствараць магчымасці. Такога ж стаўлення да іншых мы чакаем і ад Вас.
- 2.1. Мы не бярэм чужое. (Выхад 20:15)
- 2.2. Мы не падманваем. (Выхад 20:16)
- 2.3. Мы не крычым на іншых. (Эф. 4:31)
- 2.4. Мы не перабіваем суразмоўцаў. (Пр. 18:14)
- 2.5. Мы не ліхасловім. (Эф. 4:31)
- 2.6. Мы гаворым праўду і не хаваем свае памылкі.
- 2.7. Мы стараемся мець мір з усімі і мірыцца хутчэй. (Матф. 5:25)
- 2.8. Мы просім прабачэньня, калі кагосьці пакрыўдзілі.
- 2.9. Мы даруем, калі просяць прабачэння (Матф.18: 22).
- 2.10. Калі нас пакрыўдзілі - ня затойваем крыўду, а вырашаем пытанне: адзін на адзін, пры адным-двух сведках, пры ўсіх (Матф.18: 15).
- 2.11. Калі ў нас дрэнны настрой - ня псуём яго іншым.
- 2.12. У працы ўдзельнічае толькі той, у каго згода з іншымі (Матф.5: 23).
- 2.13. Правіла трох дзён ці трох разоў (Іова 33:14, Ціт 3:10).
- 2.14. Мы дапамагаем усім, але найперш сваім (Гал.6: 10).
- 2.15. Мы пазбягае спрэчак (Ціт.3: 9). Спрэчныя пытанні абмяркоўваем без агрэсіі і прыніжэньня.
- 2.16. Мы прытрымліваемся юрысдыкцыі сваёй Супольнасьці. Спрэчныя пытанні з калегамі вырашаем без ўмяшання знешняга сусвету (1-е Кар. 6: 5).
Заўвага (няпісаныя законы):
1) Закон справядлівасці (Закон сеяння і жніва). Калі ў вас раптам няма часу (ці чагосьці яшчэ) для іншых, то не чакайце, што іншыя будуць шукаць гэта для вас. Што пасее чалавек, тое і пажне.
2) П'янства. Наш маральны закон нічога не кажа пра п'янства, разбэшчанасць, наркаманію і т.п. Непрымальнасць гэтага зразумелая сама сабой.
==
Апытанка (обратная связь)
==