Шаноўныя сёстры!
Віньшую вас са святам 8 сакавіка!
Карэйскі прапаведнік Йон Гі Чо, святар самай вялікай у свеце царквы піша, што яго цешча ўжо 40 гадоў кожную раніцу будзіць яго ў 4 гадзіны раніцы на малітву, таму іх царкву наведвае так многа людзей. Калі б не мама, то нічога б гэтага не было.
Я таксама магу сказаць тое ж самае: калі б не Алла, калі б не Жанна, калі б не Наталья, калі б не Маргарыта, калі б не Тамара, калі б не Таццяна, калі б не Вольга, калі б не Марына, калі б ня Алена, калі б не Святлана, калі б не Ларыса, калі б не Рая, калі б не Зоя Паўлаўна... Калі б не вы ўсе, мы ніколі б не дасягнулі таго, што мы сёння маем.
Свята 8 сакавіка спаўняецца ў гэтым годзе 102 года. У 1910 годзе адбыўся першы марш пустых каструль, а ў 1911 годзе на гэты марш выйшла ўжо больш за мільён жанчын. Праз кароткі час еўрапейскія ўрада пачалі прымаць рашэнні павысіць зарплату і зменшыць працоўны дзень іх мужам.
Падобна і ў Беларусі: Дзякуючы вашай сумеснай працы свет вакол нас становіцца лепш.
Хацеў бы прывесці яшчэ адзін прыклад. У фільме “Властелин колец” ёсць такі эпізод: Злы чорны дэман збіраецца забіць параненага рыцара. Але перад ім стаіць дзяўчына. Дэман кажа “Не стой на моей дороге. Меня невозможно победить смертному воину”. Дзяўчына спакойна адказвае: “Я не воин, я дзяўчына”. Раз – і адсекла яму галаву.
Сёстры, я ведаю, што там, дзе вашыя мужы і браты бяссільныя, вас ніхто і ніколі не здолее спыніць.
Жадаю вам моцнага здароўя, міру ў вашым доме і ў душы. Жадаю вам дастатку і дабрабыту ва ўсім. Жадаю, каб Усявышні да краёў напоўніў ваша жыццё Сваімі дабраславеньнямі.
==
З павагай, Леанід Скарабагаты
