НяўДАЧА для ільготнікаў…

Згодна з указам № 13 ад 6 студзеня 2012 г пры разліку памера ільготнага крэдыту на будаўніцтва жылля будуць улічваць плошчу аформленых на крэдытаатрымальніка дачных хатак у вёсках, адымаючы гэтую плошчу ад плошчы будуючагася жылля.

Дарэчы, улічвацца будуць жылыя памяшканні аформленыя ня толькі непасрэдна на крэдытаатрымальніка, але і на членаў яго сям’і (муж, жонка, дзеці). Ня ўлічваюцца толькі хаты ў садовых таварыствах і аформленыя менавіта, як дачны будынак. Калі вы набылі, альбо вам падаравалі, пакінулі ў спадчыну пакасіўшуюся ізбушку ў жылым сектары – ужо праблема. Тэхнічны стан гэтай ізбушкі, яе аддаленасць ад месца вашага жыхарства ўлічваць ня будуць, гэты метраж усё адно адымуць ад вашай крэдытуемай плошчы. У свайго роду пастцы апынуліся сем’і, якія набылі недарагія жылыя (па статусу) хаткі ў вёсках з мэтай аздараўлення дзяцей, вядзення ўласнай падсобнай гаспадарцы і г.д. Бо, набываючы хаткі для выкарыстання іх, як дачы і толькі для жыхарства сезоннага, але ніяк не пастаяннага, яны і падумаць не маглі, што тым самым памяншаюць сабе прастору для рэальнага пражывання ў будучыні. Прынамсі, аб тым, што такое дача можна даведацца з Загада Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь ад 01.04.1996 №47 п. 1.2 Прыводжу вытрымку ў арыгінале:

Дача (садовый дом) представляет строение с вспомогательными помещениями и сооружениями: подвал, мансарда, холодная пристройка, сарай, навес, баня, колодец, артскважина и т.п. (допускается отсутствие их в отдельности или вместе взятых), предназначенное для отдыха, сезонного и временного проживания граждан, расположенное на предоставленном или переданном в частную собственность земельном участке.

Аднак такое выкарыстанне будынка, які быў зарэгістраваны, як жылы, а не дачны – не мяняе яго статусу і таму ён падпадае пад дзеянне ўказу №13. Прычым, як паведаміў мне супрацоўнік дзяржаўнай кадастравай службы, змяніць статус жылога дома на дачны немагчыма. Калі вам патрэбна дача, то мусіце шукаць і набываць у дачным, альбо садовым таварыстве. Можна канешне падараваць злашчасную хатку крэўным, альбо прадаць яе. Але ў гэтым выпадку вы будзеце вымушаны чакаць 3 гады, каб мець магчымасць вярнуць гэтыя метры да крэдытуемай плошчы.
Сымбалічным з’яўляецца мэта прыняцця дадзенага ўказу. Прыводжу вытрымку ў арыгінале з афіцыйнага інтэрнэт-парталу прэзыдэнта РБ.

В целях реализации государственной жилищной политики и упорядочения условий предоставления гражданам государственной поддержки при строительстве (реконструкции) или приобретении жилых помещений…

Як паказвае рэакцыя тых, хто падпадае пад дзеянне некаторых пунктаў ўказа №13, у іх з прэзыдэнтам розныя ўяўленні аб тым, што такое ўпарадачанне і падтрымка…

Вход в систему