Відэапрэзэнтацыя шматдзетнай сям'і

Вітанне ўсім! Гэта прэзэнтацыя нашай сям'і ў крыху нязвыклай форме. :) У нас 8 хлапцоў. У гэтым кароткім роліку мы хочам паказаць тое, што адчуваем, а менавіта, што шматдзетная сям'я - гэта ня толькі штодзённыя праблемы і клопаты, але і бязмежны вадапад радасці і цёплых пачуццяў. Кожны дзіцёнак - унікальны, з багацейшым унутраным светам і светапоглядам. Усё гэта варта і неабходна заўважаць і цаніць. Аб гэтым - наш ролік, які, прынамсі, рабіў я сам, не з'яўляючыся прафесійным рэжысёрам. Таму, не судзіце строга, і спадзяюся што вы атрымаеце задавальненне ад прагляду...

Прыкольны ролік. Глядзелі ўсёй сям'ёй, насмяяліся ад душы. Весела у вас, сумаваць не даюць.

Так, сапраўды - мы ня ведаем што такое сум))) У жыцці дзеці вельмі актыўныя і цікавыя. Так напэўна з любым дзіцёнкам. Але, калі скончыў мантаж другога саундтрэка, шчыра кажучы, нават жонка бачыўшая розныя відовішчы - смяялася да слёз.))))

Хто б пра мяне такі ролік зняў???

Мы таксама вырашылi скапiць грошы,каб купiць вiдыакамеру i знiмаць цiкавыя гiсторыi iз нашага жыцця.Вы- малайцы!

Чаму не судзіць строга? Наадварот, будзем вельмі строга :-)

Вход в систему