Летний семинар в Польше

Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы у супрацоўніцтве з Цэнтрам разьвіцьця адукацыі, Эўрапейскім цэнтрам Вергеланд і Радай Эўропы арганізуе правядзеньне Летняй Акадэміі 10-17 ліпеня у Польшчы (Суляюўцы, Варшава).

Акадэмія прапануе сумеснае навучаньне прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў, дырэктараў школаў, настаўнікаў, бацькоў-выхавацеляў ды прадстаўнікоў бацькоўскіх камітэтаў Паўночнай, Цэнтральнай, Усходняй Эўропы ды Каўказу.

Удзельнікі Летняй Акадэміі атрымаюць веды, неабходныя для ўкараненьня й пашырэньня прынцыпаў дэмакратыі й правоў чалавека ў прафэсійнай і грамадзкай дзейнасьці на сваім узроўні.

Працоўныя мовы Летняй Акадэміі – ангельская, расейская.

Арганізатары кампэнсуюць усе выдаткі, зьвязаныя з навучаньнем, а таксама пражываньнем, харчаваньнем і праездам.

Апошні тэрмін падачы заявак: 25 красавіка 2010 году. Форму заяўкі можна атрымаць тут.

Вход в систему