Інстытут “Адкрытае грамадзтва” і Орхускі ўнівэрсытэт, Данія, прапануюць беларускім студэнтам стыпэндыі для навучаньня на двухгадовай магістарскай праграме “Эўрапейскія дасьледваньні”.
Стыпэндыя пакрывае кошты пражываньня, атрыманьня студэнцкай візы й праходжаньня тэсту па ангельскай мове, зваротнага квітку да краіны пражываньня.
Патрабаваньні да кандыдатаў:
- заяўнікі мусяць быць грамадзянамі Беларусі;
- прадэманстраваць інтэлектуальныя здольнасьці й лідэрскі патэнцыял;
- выдатна валодаць ангельскай мовай;
- мець бакаляўрскую ступэнь у гуманітарных ці сацыяльных навуках унівэрсытэту, акрэдытаванага ў Беларусі (ці ЭГУ);
- не атрымліваць раней ці ня быць у працэсе атрыманьня фінансавай дапамогі ад Інстытуту “Адкрытае грамадзтва” ці Орхускага ўнівэрсытэту;
- мець намер вярнуцца ў родную краіну пасьля заканчэньня навучальнай праграмы.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць форму заяўкі ўнівэрсытэту ды форму заяўкі на навучаньне, а таксама прадставіць копіі дакумэнтаў, пералічаных у формах заяўкі. Орхускі унівэрсытэт прымае толькі натарыяльна завераныя копіі дакумэнтаў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 красавіка 2010 г.
Даведки тут.
.
