Запрашаем на Свята

ВялікдзеньЦарква Ўзнясення запрашае дзяцей 6-16 год да Святочнай праграмы. Будзе Святочны бал, падарункі і прызы. Далучайцеся, будзе крута! Святочная праграма прадоўжыцца да Свята Тройцы.

Для таго каб атрымаць запрашэнне, трэба прайсці анлайн-марафон (на беларускай мове).

Што такое анлайн-марафон

Сутнасць праграмы ў тым, што дзеці (можна разам з дарослымі) праглядаюць фільм пра Вялікдзень, а пасля адказваюць (анлайн) на пытанні розных узроўняў складанасці. Хто пройдзе чатыры ўзроўні - той атрымлівае скрыначку з падарункам ад царквы Ўзнясення.

На некаторых ўзроўнях ёсць дадатковыя заданні, пазначаныя «***». Іх выконваць не абавязкова, але яны даюць удзельніку бонусныя баллы, якія можна абменяць на прыз.

Заданні трэба выконваць на сайце, а спасылкі для перахода на наступны ўзровень будуць адпраўляцца на тэлеграм-кантакт, які вы пазначыце ў кантактах.

Як атрымаць прыз

Прызы пераможцам будуць уручаныя падчас урачыстага мерапрыемства.

Свята вясны

Як пачаць марафон

Калі Вы хацелі б, каб Вашыя дзеці ўзялі ўдзел у анлайн-марафоне, запоўніце анкету (ніжэй). Спасылку першага ўзроўню атрымаюць усе, хто запоўніць анкету.

Заяўкі прымаюцца ўвесь час, пакуль ёсць прызы.

Анкета запаўняецца адна на сям'ю, але дзеці праходзяць узроўні кожны сам за сябе. Некаторыя пытанні ёсць дастаткова складаныя. Калі дзеці звяртаюцца да дарослых па дапамогу, то калі ласка, дапамажыце ім.

Увага:

1) **Калі вы запаўняеце анкету на ўдзел у марафоне, тым самым Вы падцьвярджаеце, што Вы не супраць хрысціянскай царквы, і Вы дазваляеце Вашым дзецям знаёміцца з хрысціянскімі традыцыямі, і падзьвярджаеце, што дзеці пройдуць усе 12 заняткаў.
2) ***За падарункі ў адпаведнасці з заканадаўствам трэба распісацца ў ведамасці з прадстаўленнем копіі дакумантаў.

Анкета ўдзельніка анлайн-марафона

Калі Вы не бачыце анкету, значыць Вы не залагіненыя ці не зарэгістраваныя на сайце. Вам трэба залагініцца ці зарэгістрацацца, а пасля абнавіць старонку. Пасля гэтага анкета стане бачнай для Вас.

Калі Вы ўдзельнічаеце ўпершыню, і нешта не атрымліваецца, то ў нас ёсць тэлеграм-чат, дзе Вам дапамогуць.
Па ўсіх пытаннях пішыце сюды сюды.

⇓ Анкета тут ⇓

На гэты кантакт прыйдзе спасылка
Вход в систему