Моладзевы абмен у рамках праграмы Эразмус+ у Стамбуле
У ліпені бягучага года прайшоў моладзевы абмен у рамках праграмы Эразмус+ у Стамбуле з удзелам нашай каманды. Тэма праекта гучыць як "What brings us herE+" ("Што нас сюды прывяло") дапамагла нам паглыбіцца ў тэматыку сацыяльнай інклюзіўнасці і даведацца пра розныя методыкі і інструменты для вырашэння гэтай праблемы. Метадалогія праекта палягала на нефармальных метадах навучання, такіх як практычныя заняткі і магчымасці для эксперыментальнага навучання. Такім чынам, на працягу ўсяго праекта выкарыстоўваліся розныя інтэрактыўныя прэзентацыі, адкрытыя дыскусіі, ролевыя гульні і творчыя майстэрні, у тым ліку на індывідуальную і групавую працу.
Наша каманда падрыхтавала воркшоп на тэму “Гендэр” дзе мы выкарыстоўвалі метад “Форум тэатра” (інтэрактыўны спосабам псіхапрафілактыкі і псіхакарэкцыі сацыяльных праблем, у аснове якога выкарыстоўваецца методыка тэатральнага сцэнічнага дзеяння і зваротная сувязь з аўдыторыяй.) Мы таксама арганізавалі культурны вечар дзе змаглі пазнаёміць еўрапейскую моладзь з нашай музыкай, танцамі, расказалі пра краіну і пачаставалі нацыянальнай ежай.
Час паміж заняткамі таксама не быў сумным. Мы жылі ў добрым месцы на ўскраіне Стамбула. Пасляабедзенны час мы часта праводзілі на беразе Мармуровага мора, дзе таксама праходзіў нефармальны тымбілдынг.
Арганізатары візіту далі нам магчымасць для больш падрабязнага вывучэння горада. Пасярод праекту ў нас быў вольны дзень каб яшчэ лепш пазнаць Стамбул.
Праект пакінуў у нашых сэрцах цяпло турэцкай гасціннасці, шчаслівыя твары ўдзельнікаў праекта і новыя веды.