Святочны анлайн-марафон (на беларускай мове)

Статус

Для просмотра этой формы необходимо войти или зарегистрироваться

Раство ХрыстоваЦарква Ўзнясення запрашае дзяцей 6-16 год прыняць удзел у Святочным анлайн-марафоне.

Што такое анлайн-марафон

Сутнасць праграмы ў тым, што дзеці праглядаюць фільм пра Раство, а пасля адказваюць на пытанні розных узроўняў складанасці. За кожны ўзровень атрымліваюць прыз (шакаладнага Дзеда Мароза ці іньшы). Хто пройдзе ўсе ўзроўні - той атрымлівае скрыначку з калядным падарункам ад царквы Ўзнясення.

На некаторых ўзроўнях ёсць дадатковыя заданні, пазначаныя «***». Іх выконваць не абавязкова, але яны даюць удзельніку бонусныя баллы, якія можна абменяць на прыз.

Заданні трэба выконваць на сайце, а спасылкі для перахода на наступны ўзровень будуць адпраўляцца на тэлеграм-нумар, які вы пазначыце ў кантактах.

Як атрымаць прыз

Прызы пераможцам будуць уручаныя падчас урачыстага мерапрыемства.

Як пачаць марафон

Калі Вы хацелі б, каб Вашыя дзеці прынялі ўдзел у анлайн-марафоне, запоўніце анкету (ніжэй). Спасылку першага ўзроўню атрымаюць усе, хто запоўніць анкету.

Анкета запаўняецца адна на сям'ю, але дзеці праходзяць узроўні кожны сам за сябе. Дзеці могуць звяртацца да дарослых па дапамогу.

Увага:

1) **Калі вы запаўняеце анкету на ўдзел у марафоне, тым самым Вы падцьвярджаеце, што Вы не супраць хрысціянскай царквы, і Вы дазваляеце Вашым дзецям знаёміцца з хрысціянскім веравучэннем і падзьвярджаеце, што дзеці пройдуць усе 12 заняткаў.
2) ***За падарункі ў адпаведнасці з заканадаўствам трэба распісацца ў ведамасці з прадстаўленнем копіі дакумантаў.

Анкета ўдзельніка анлайн-марафона

Калі Вы не бачыце анкету, значыць Вы не залагіненыя ці не зарэгістраваныя на сайце. Вам трэба залагініцца ці зарэгістрацацца, а пасля абнавіць старонку. Пасля гэтага анкета стане бачнай для Вас.

⇓ Анкета тут ⇓

Вход в систему