Праграма “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”

Праграма “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў», Беларусь, Фундацыя еўрапейскіх даследванняў, Польшча, Цэнтар інцыятываў ЮНЕСКА, Польшча ЗАПРАШАЮЦЬ да ўдзелу ў доўгатэрміновай моладзевай праграме “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”.

Галоўная мэта праграмы - знаёмства
з найбольш папулярнымі накірункамі нефармальнай адукацыі (міжкультурная адукацыя, грамадзянская адукацыя, адукацыя на прыродзе і інш.)
з прынцыпамі распрацоўкі адукацыйных праграм
з шэрагам інтэрактыўных метадаў навучання
з асновамі праектнага менеджменту.

У межах праграмы запланавана тры сустрэчы
1-я - адукацыйны летнік ў наметах у в. Дунаева, Мінскай вобласці (13-17.07.2011),
2-я – практычны семінар у Вроцлаве, Польшча (14-18.09.2011)
3-я - круглы стол у Мінску (10-11.12.2011).

Мы зацікаўлены ў юнаках і дзяўчатах, якія
Хацелі б звязаць сваю будучыню з нефармальнай адукацыяй
Мараць паспрабаваць сябе ў якасці трэнераў
Вераць ў тое, што яны могуць «змяніць свет»!
Маюць ідэі для варштатаў, прэзентацый, гурткоў і г.д., якія яны хацелі б удакладніць і пачаць рэалізоўваць ўжо ў гэтым годзе.
Стаць ўдзельнікам вельмі проста! Патрэбна запоўніць заяўку і даслаць яе на электронную пошту edwb@tut.by не пазней за 30 чэрвеня 2011 г.

Умовы ўдзелу:
Удзел ва ўсіх запланаваных мерыпрыемствах (Дунаева, Вроцлаў, Мінск)
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама траспартныя выдаткі, звязаныя з удзелам ў семінары ў Польшы.
Для арганізацыі мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі неабходна унесці складку ў памеры 25 000 бел. рублеў.

Источник: kariera.by

Прикрепленный файлРазмер
Microsoft Office document icon application_form_nfa_bel.doc47 КБ
Вход в систему