EMPOWERING to EMPOWER – Набірайся сілаў, каб дзяліцца сілай з другімі!
- 23-28 жніўня 2018
Славенія, Халозэ (Haloze)
Заяўкі прымаюцца да 15 сакавіка (на адрас, адкуль прыходзіць рассылка).

- Праезд, пражыванне і ежу аплочвае арганізатар;
- Праезд аплочваецца ад Варшавы. Ад Мінска да Варшавы праезд за свой кошт;
- Візавыя выдаткі ўдзельнікі аплочваюць самастойна;
- Рэгістрацыйны ўнёсак – 100 еўра (вяртаюцца пасля паездкі).
Сустрэча для супрацоўнікаў, якія дапамагаюць людзям ў неспрыяльных жыццёвых умовах.

У праграме ўдзельнічаюць прадстаўнікі Беларусі, Славеніі, Балгарыі, Італіі, Грэцыі, Партугаліі, Літвы, Румыніі і Турцыі.
Аб чым?
Мэта праграмы - падрыхтоўка для працы з людзьмі ў эканамічна бесперспектыўных раёнах. Бачанне ў тым, каб удзельнікі маглі дапамагчы і накіраваць моладзь на шлях да жыцця, дасягаючы кар'ерных поспехаў і асабістага развіцця.
Для чаго?
Удзельнікі сустрэчы навучацца;
- - заахвочваць да ўдзелу ў праграмах асабістага развіцця;
- - уздымаць іх самаацэнку праз дасягненні ў асабістым развіцці;
- - заахвочваць быць актыўнымі і адказнымі грамадзянамі;
- - дапамагаць свядома і з разборам распачынаць працоўны шлях.
Крытэры адбору:
- 1) наведванне арганізацыйных сустрэч без пропускаў (абавязкова)
- 2) удзел у валанцёрскай рабоце ў складзе каманды
- 3) перавага аддаецца кіраўнікам валанцёрскіх груп і напрамкаў.
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы отправлять комментарии
