Запрашаем на Свята восені

Фестываль «Каласы пад сярпом Тваім» адбудзецца 5 лістапада 2017 ў Мінску. Уваход вольны.

каласы пад сярпом ТваімПачатак дзіцячай праграмы — у 16.30.

У дзіцячай святочнай праграме — шоу мыльных бурбалак, аквагрым, гульні, конкурсы, прызы і салодкі стол.

У 17.30 пачынаецца Фінальны канцэрт.
Падчас мерапрыемства адбудзецца выстава творчых работ.
На фестываль запрошаная прэса, таму просім быць гатовымі адказаць на пытанні журналістаў.

«Каласы пад сярпом Тваім» - фестываль творчасці беларускіх прыёмных і шматдзетных сем'яў. Арганізатары праграмы - Цэнтр дапамогі сем'ям і Царква Ўзнясення.

Адкрыццё фестывальнай праграмы адбылося 12 сакавіка. Пасля на працягу вясны і лета ўдзельнікі рыхтавалі і прадстаўлялі на конкурс свае працы (музычныя, выяўленчае мастацтва і мультымедыя). Тут можна палядзець конкурсныя працы.

5 лістапада будзе фінальны канцэрт і выстава, на якіх будуць падведзены вынікі, абвешчаныя лаўрэаты.
Запрашаем, уваход вольны.

Мінск, Чайкоўскага 39, тэлефон для даведак +375295146947, +375296148739
=

Вход в систему