4-6 сьнежня ініцыятыва NewGroupMedia запрашае прыняць удзел у трэнінгу для мультыплікатараў “Мультыплікуй!”
Вас навучаць пісаць сцэнар для ролікаў ды мультфільмаў, вы атрымаеце базавыя веды мастака мультыплікатара; пазнаёміцеся з рознымі інструмэнтамі, якія даюць магчымасьць лёгка ствараць анімацыйны кантэнт (мультфільмы); атрымаеце практычны досьвед па стварэньні мультфільмаў.
Таксама удзельнікам неабходна будзе падрыхтаваць і правесьці невялікую майстар-клясу па стварэньні анімацыі, падзяліцца тым, чаму яны навучыліся падчас трэнінгу.
Арганізатары забясьпечваюць харчаваньне й неабходныя матэрыялы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 сьнежня 2015 г.
=
