Пачынаецца інтэрнет-галасаванне

Каласы пад сярпом Тваім Інтэрнет-галасаванне за удзельнікаў конкурснай праграмы фестывалю "Каласы пад сярпом Тваiм" пачынаецца ў нядзелю 2 жніўня. Хто яшчэ не адправіў свой твор на конкурс, можаце зрабіць гэта зараз. Як прыняць удзел у конкурснай праграме гляздіце тут .

Удзельнікі, набраўшыя найбольшую колькасць галасоў, выходзяць у фінал, з іх ліку вызначаюцца пераможцы. У восень адбываецца заключны канцэрт, на якім выступаюць лепшыя удзельнікі. Лаўрэатам фестывалю ўручаюцца каштоўныя прызы, а таксама яны атрымліваюць магчымасць прыняць удзел у выставах, канцэртах, творчых вандроўках і замежных паездках (у прыватнасці, у ліпені адбылася 12-дзённая паездка удзельнікаў фестывалю па Эстоніі).

Традыцыйна адкрыццё фестывалю "Каласы пад сярпом Тваiм" адбываецца вясной (у гэтым годзе - 21 сакавіка). Пасля на працягу вясны, лета і восені праводзяцца фестывальныя мерапрыемствы і інтернет-галасаванне.

Праслухоўванні ўдзельнікаў музычнай намінацыі адбываюцца кожную нядзелю ў Царкве Ўзнясення падчас вячэрняга багаслужэння.
=

Вход в систему