Шаноўныя сябры!
Дзякуем усім, хто дапамагаў арганізаваць фінальны канцэрт Фестывалю «Каласы пад сярпом Тваiм». Свята атрымалася сапраўды шыкоўным! Фота і відэа ў вялікай колькасці ёсць у сацыяльных сетках. На нашым сайце яны таксама будуць змешчаныя ў бліжэйшы час. Усім удзельнікам шчыра дзякуем за дапамогу!
Планы на бліжэйшы час
- Запрашаем наведаць экалагічны суботнік у Лагойскім раёне. Акцыя адбудзецца напрыканцы кастрычніка, дакладную дату паведамім пазней.
- Запрашаем прыняць удзел у акцыі па збору дапамогі для прыёмных і шматдзетных сем'яў. Дата — 11 кастрычніка 2014
- Запрашаем удзельнічаць у занятках з дзецьмі. Заняткі адбываюцца кожную нядзелю з 18 да 21 гадзіны.
Аб замежных паездках
Сталі вядомыя даты некаторых мерапрыемстваў праграм абмена на 2015 год (на якія ўжо прыйшлі запрашэнні). Расклад можна глядзець тут: http://nd.zolak.org/node/747. Каб даведацца падрабязнасці праграмы, знайдзіце ў календары мерапрыемства, якое вас цікавіць, і клікніце па яму.
Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас, з якога прыйшоў гэты ліст.
=
