Моладзевы трэнінг аратарскага майстэрства

РГМА “Грамадзянскі форум”, “Клюб дэбатаў і аратарскага майстэрства” сумесна з клюбам дэбатаў гістарычнага факультэту БДУ запрашаюць да ўдзелу ў трэнінгу “НЕфармат: адукацыя, аратарства, дэбаты”.

Трэнінг адбудзецца 12-14 верасьня 2014 г. недалёка ад Менску (пра месца правядзеньня будзе паведамлена дадаткова).

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросьце 15-29 гадоў.

Арганізатары забясьпечваюць пражываньне, харчаваньне ды ўсе неабходныя матэрыялы, кампэнсуюць транспартныя выдаткі. Арганізацыйны ўнёсак удзельніка складае 75.000 бел. руб.

Апошні тэрмін падачы заявак: 7 верасьня 2014 г.
=

Вход в систему