Творчыя вандроўкі

Шаноўныя сябры, рады паведаміць, што на працягу вясны і лета для ўдзельнікаў фестываля "Каласы пад сярпом Тваiм" (музычная намінацыя) плануецца некалькі творчых вандровак. Плануюцца паездкі ў Аўстрыю, Чэхію, Эстонію, Літву і Польшчу. Жыць будзем у сем'ях.

каласы пад сярпом Тваім

Праслухоўванні ўдзельнікаў адбываюцца кожную нядзелю ў Царкве Ўзнясення падчас вячэрняга багаслужэння (па папярэдніх заяўках). Заяўкі прымаюцца.

Адначасова мы чакаем, што да нас будуць прыязджаць ўдзельнікі з іньшых краін. Жыць яны таксама будуць у нашых сем'ях. Хто хацеў бы прыняць у сваёй сям'і гасцей - пішыце.

Пакуль што ёсць інфаімацыя пра вандроўкі толькі для ўдзельнікаў музычнай намінацыі. Для майстроў выяўленчага мастацтва інфармацыя будзе трохі пазней.

Вход в систему