Музычная паездка ў Літву «Make your life with music»

25 лістапада - 4 снежняmusic.jpgў агратурыстычнай сядзібе непадалёку ад горада Aukštadvaris (Літва) адбудзецца музычная сустрэча. Запрашаем моладзь 16-25 год. Прафесіяналізм не з'яўляецца перавагай. Вітаюцца пачаткоўцы.

Гэта другая паездка з цыклу творчых вандровак. Першая была ў жніўні 2016 у Францыю

Умовы ўдзелу

Выдаткі на праезд, пражыванне і ежу пакрываюцца арганізатарамі. Таксама магчыма атрымаць візавае запрашэнне і кампенсацыю візавых выдаткаў.

Рэгістрацыйны ўнёсак для ўдзельніка – 30 еўра. Рэгістрацыйны ўнёсак уносіцца перад сустрэчай і не вяртаецца.

Патрабуецца валоданне на базавым узроўні ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы);

Сустрэча адбываецца ў рамках праграмы «Эразмус+».

Заяўку высылайце сюды:

У заяўке неабходна пазначыць:

  1. Name / імя (ангельскімі і беларускімі літарамі) *
  2. Surname (ангельскімі і беларускімі літарамі) *
  3. Date of birth: / Дата нараджэння
  4. gender / пол
  5. горад пражывання \ месца выезду на сустрэчу *
  6. E-mail address: *
  7. нумар тэлефона *
  8. узровень ангельскай мовы *
  9. Досвед у міжнародных паездках (калі ёсць);
  10. Валоданне музычнымі інструментамі, спевы, удзел у музычных гуртах;
  11. матывацыя / аб сабе
  12. наяўнасць візы * (ёсць / няма / зраблю самастойна / трэба дапамога арганізатараў)
  13. рэкамендацыя (калі ёсць);

Вход в систему