Творчая паездка у Францыю

23-31 жніўня ў французкім горадзе Савэрн адбудзецца сустрэча народных спевакоў і музыкаў з Францыі, Беларусі, Украіны, Германіі і Польшчы. Беларускую каманду арганизуем мы.

творчая вандроўка

Сустрэча адбываецца ў рамках праекта 'Tumbalalaika', які фінансуецца праграмай «Эразмус+».

Пад час сустрэчы ўдзелькі прэзентуюць уласную краіну, дзеляцца выкананнем народнай творчасці і вучаць адзін аднога традыцыям сваіх народаў, паглыбляюць веды пра гісторыю краін-удзельніц.

Месца правядзення – Савэрн, Францыя (непадалёку ад Стразбурга).

Умовы ўдзелу:

  • Узрост: да 25 год
  • Наяўнасць шэнген візы ці самастойнае афармленне візы (7 удзельнікаў атрымаюць кампенсацыю выдаткаў за атрыманне візаў, астатнія — за свой кошт) .

Арганізацыя, якая запрашае нас, бярэ на сябе ўсе выдаткі па нашаму пражыванню ў Францыі, а таксама кампенсуе нам выдаткі на праезд (да 170 еўра на чалавека).

Мова правядзення сустрэчы — англійская.
Рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра.

Заяўкі прымаюцца да 28 ліпеня. У заяўке пазначце:

  • 1) імя, прозвішча
  • 2)узрост (дзень нараджэння)
  • 3) прафесія (ці навучальная ўстанова)
  • 4)матывцыя (кароткае апісанне, чаму хочаце паехаць)
  • 5)кантакты (тэлефон, е-пошта, скайп)
  • 6) месца пражывання
  • 7) наяўнасць візы

.

===

Комментарии

Организационное собрание по поездке во Францию состоится 27 июля в 19-00

Вход в систему