Визит в Польшу Study Tours to Poland

Польска-Амэрыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Эўропы ім. Яна Новака-Езераньскага, запрашаюць студэнтаў зь Беларусі прыняць удзел у Праграме Study Tours to Poland (STP). Візыты адбываюцца ў кастрычніку і лістападзе (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна). Працягласьць візыту – 12 дзён.

У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел пасьпяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаваньням:
- Узрост 18 - 21 год;
- Зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі;
- Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расеі (у Бранскай, Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласьцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе);
- Маюць дзейсны замежны пашпарт;
- Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland.

Арганізатар праграмы бярэ на сябе выдаткі на пражываьнне і ежу на тэрыторыі Польшчы падчас візыту, выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візыту. Удзельнікі атрымаюць запрашэньні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, зьвязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства. Удзельнікі самі аплачваюць выдаткі на страхоўку, патрэбную для атрыманьня візы ў Польшчу. Таксама ўдзельнікі праграмы Study Tours to Poland для студэнтаў атрымліваюць кампенсацыю выдаткаў на дарогу ў Польшчу (да 100 злотых).

Комментарии

У 2018 годзе заяўкі прымаюцца да 18 ліпеня (да 23:59 па польскім часе)

Вход в систему